+375 17 306-33-39 +375 29 578-94-27 +375 29 357-00-00

Праграма курса "Беларуская мова 5 клас"

Маўленне

Вусная і пісьмовая формы маўлення. Віды маўленчай дзейнасці: слуханне, чытанне, гаварэнне, пісьмо. Умовы, неабходныя для ўспрымання і стварэння выказвання.

Знаемства са стылямі маўлення: мэта і сфера выкарыстання.

Паўтарэнне вывучанага ў пачатковай школе

Мастацкі, навуковы і гутарковы стылі маўлення: мэта, сфера выкарыстання, мойныя асаблівасці.

Назоўнік. Род, лік, склон назоўнікаў. Змяненне назоўнікаў у адзіночным і множным ліках.

Прыметнік. Сувязь прыметніка з назоўнікам. Асаблівасці змянення прыметніка па родах, ліках і склонах.

Займеннік. Асабовыя займеннікі, іх змяненне.

Дзеяслоў. Неазначальная форма дзеяслова. Часы дзеяслова. Смяненне дзеясловак па асобаз і ліках, правапіс канчаткаў. Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах, правапіс канчаткаў. Правапіс не з дзеясловамі.

Тэкст

Тэкст. Прыметы тэксту: тэматычнае адзінства, разгорнутасць, паслядоўнасць, звязнасць. План тэксту.

Тыпы маулення: апавяданне, апісанне, разважане.

Дыктант і яго аналіз.

Сінтаксіс і пунктуацыя

Словазлучэнне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні.

Сказ як адзінка маўлення. Апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы. Клічныя сказы. Знакі прыпынку у канцы сказа.

Будова сказа. Галоўныя члены сказа: дзейнік і выказнік. Даданыя члены сказа:  дапаўненне, азначэнне, акалічнасць. Неразвітыя і развітыя сказы.

Сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў і са злучнікамі, з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах і без іх), знакі прыпынку.

Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку.

Складаныя сказы з двума галоўнымі членамі ў кожнай частцы, іх ужыванне, інтанаванне. Коска паміж часткамі ў складаным сказе.

Простая мова, інтанаванне і афармленне на пісьме. Дыялог. Афармленне дыялогу.

Дыктант і яго аналіз.

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія

Гукі беларускай мовы. Прызначэнне літар е, е, ю я, і.

Беларускі алфавіт. Склад. Націск. Правілы пераносу слоў.

Галосныя гукі. Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а, е, е, я. Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іе (ые), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

Зычныя гукі. Глухія, звонкія і санорныя, свісцячыя і шыпячыя зычныя, іх вымауленне і правапіс.

Цвердыя і мяккія зычныя, іх вымауленне і правапіс. Зацвярдзелыя зычныя, іх вымауленне і правапіс.

Мяккі знак і апостраф. Правапіс у, ў.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.

Прыстаўныя зычныя і галосныя, іх правапіс.

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных.

Лексіка. Фразеалогія

Словы як назвы рэчаў, з’яў, паняццяў. Лексічнае значэнне слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слова. Сінонімы. Антонімы. Амонімы.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежавальнага ўжытку. Устарэлыя словы і неалагізмы.

Паняцце пра фразеалагізмы, роля фразеалагізмаў у маўленні.

Пераклад з рускай мовы на беларускую вучэбных тэкстаў.

Паўтарэнне вывучанага матэрыяла

Cloudim - онлайн консультант для сайта бесплатно.