Праграма курса "Беларуская мова 7 клас"
МОВА. МАЎЛЕННЕ. ТЭКСТ
Паняцці «мова» і «маўленне».
Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
ПАУТАРЭННЕ ВЫВУЧАНАГА У V-VI КЛАСАХ
Тэкст, стылі і тыпы маўлення.
Назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеяслоу як часціна мовы, іх граматычныя прыметы.
Будова слова. Словаўтварэнне вывучаных часцін мовы.
ДЗЕЕПРЫМЕТНIK
Дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Скланенне поўных дзеепрыметнікаў, правапіс іх склонавых канчаткаў.
Дзеепрыметнікавы зварот, знакі прыпынку. Кантрольны дыктант.
Дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага стану, іх утварэнне і ўжыванне. Правапіс суфіксаў дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу –н-, -ен-, -ан-, -т-. Поўная і кароткая формы дзеепрыметніка.
Правапіс не (ня) з дзеепрыметнікамі.
ДЗЕЕПРЫСЛОУЕ
Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова. Правапіс не з дзеепрыслоўямі.
Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку.
Дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне і правапіс.
Выбарачны пісьмовы пераказ тэксту з дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.
ПРЫСЛОУЕ
Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы.
Ступені параўнання прыслоўяў. Утварэнне формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыслоўяў. Пераклад на беларускую мову тэксту мастацкага стылю з элементамі апісання пэўнай масцовасці.
Утварэнне прыслоўяў. Правапіс прыслоўяў разам, праз дэфіс. Правапіс спалучэнняў слоу, блізкіх да прыслоўяў.
Правапіс не (ня), ні з прыслоўямі.
Службовыя часціны мовы і выклічнік.
ПРЫНАЗОУНIК
Прыназоўнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі.
Прыназоўнікі простыя, складаныя і састаўныя, іх ужыванне і правапіс.
Кантрольны дыктант.
Злучнік як службовая часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
Простыя і састаўныя злучнікі, іх ужыванне.
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне.
Адзіночныя, парныя, паўторныя злучнікі, іх ужыванне і правапіс.
Паўтарэнне вывучанага матэрыяла.